Што такое мова? Зразумела, кожны адкажа на гэтае пытанне па-рознаму, бо кожны па-свойму разумее значэнне гэтага слова.
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
У гэты дзень у групе падоўжанага дня прайшла літаратурная гадзіна “Любі, шануй і ведай своё слова…”, якая была прысвечана аднаму з самых значных скарбаў чалавека — роднай мове.
На свяце гучалі вершы, песні, прыказкі і прымаўкі, прысвечаныя роднаму слову.
У фармаце сённяшняга свята прысутныя акунуліся ў чароўны свет роднай мовы, паслухалі, як гучыць яна не толькі на ўроках, але і ў выкананні саміх вучняў.

