Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

10.02.2022

Неделя гуманитарных дисциплин

    У даўнія часы ежу ў сялянскай хаце рыхтавалі ў печы. Печ для селяніна – гэта цеплыня, здароўе, гарачая, смачная ежа.

   На печы, у самым гарачым месцы, заўжды стаяў чыгун з парышам, варылі жур – аўсяны кісель. У кожнай хаце таксама пяклі хлеб. На шырокую драўляную лапату жанчыны клалі дубовае лісце, затым цеста і ставілі ў печ. У рамках тыдня гуманітарных дысцыплін мы паспрабавалі успомніць нацыянальныя беларускія стравы. І сёння у нас быў кірмаш “Прысмакі з бабулінай печкі”. Вядома, стравы зараз другія. Але дзеці прыгатавалі беларускія дранікі, смачнае сала, піражкі. Кірмаш зацікавіў усіх прысутных.

   Час не стаіць на месцы. Чалавечы розум, веды і вопыт дазваляюць людзям будаваць новыя, прыгожыя, утульныя дамы. Яны вельмі адрозніваюцца ад “бацькоўскіх хатак”, і інтэр’ер у іх зусім другі. Рэдка у хаце сустракаецца печ. Усё гэта добра і радасна, але часам не шкодзіла б зберагчы частку старой непаўторнасці.

  

Разделы сайта