З мэтай прывіцця любові да роднай мовы, узбагачэння слоўнікавага запасу, актывізацыі маўленчай дзейнасці для вучняў 10 класа было праведзена завочнае гістарычнае падарожжа "Жыве ў вяках беларускае слова". Вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, культурнай спадчынай беларускага народа. А таксама пад час мерапрыемства перакладалі словы на беларускую мову, адгадвалі шыфроўкі, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, фразеалагізмы.

